Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі узнагароды ўдастоены сем педагогаў вышэйшых навучальных устаноў краіны. Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена таксама групе студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць. У ліку 18 чалавек, удастоеных узнагароды, - тры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці: студэнтка чацвёртага курса факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства МДУ ім. А.А. Куляшова Дар'яна Вежнавец, магістрант машынабудаўнічага факультэта БРУ Аляксандра Карацеева, студэнт чацвёртага курса агратэхнічнага факультэта БДСГА Міхаіл Усенка.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21