Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведала кітайскі горад Цяньцзінь. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
Прадстаўнікі нашага рэгіёна прынялі ўдзел у III Сусветным інфармацыйным кангрэсе, дзе змаглі азнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі, прысвечанымі бяспечнаму гораду, інтэлектуальнаму і лічбаваму развіццю вытворчасцяў, пашырэнню магчымасцей інтэрнэт-прадпрыемстваў, штучнага інтэлекту і інш. Таксама дэлегаты наведалі цырымонію адкрыцця першага ў Кітаі помніка Якубу Коласу.
Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Цяньцзінь бакі падпісалі Пагадненне аб устанаўленні адносін дружалюбнага абмену і супрацоўніцтва.
Праца працягнулася на форуме дзелавога супрацоўніцтва горада Цяньцзінь, Магілёўскай вобласці і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Тут быў прадстаўлены эканамічны патэнцыял Прыдняпроўскага краю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35