RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пакроўскую царкву ў Пустынках асвяцяць у апошні дзень мая

Пакроўскую царкву на тэрыторыі Пустынскага манастыра асвяцяць 31 мая. Пра гэта паведамілі ў Мсціслаўскім райвыканкаме. Напярэдадні ў царкве ўстанавілі іканастас, як расказаў намеснік старшыні Валерый Кочын.

У найбліжэйшы час на аб’екце – помніку архітэктуры 18–19 стагоддзя – маюць намер завяршыць работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі і навядзенні парадку. Паводле слоў вядучага інжынера дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г. Магілёва» Веры Баксан, як толькі дазволіць фінансаванне, тэрыторыю ўпрыгожаць ліхтары, выкладзеныя пліткай дарожкі, кветкавыя клумбы і кусты. Будаўнікі таксама завершаць спуск да купелі: зробяць акуратныя прыступкі і агароджу.

Як нагадала Вера Баксан, рэканструкцыю з рэстаўрацыяй Пакроўскай царквы з брацкім корпусам (келлямі для манахаў) на тэрыторыі манастыра ў Пустынках вялі з 2010 года і здалі не так даўно. За час гэтых работ будаўнікі пастараліся максімальна аднавіць фасад старадаўніх будынкаў і іх архітэктурныя дэталі, уключаючы ляпніну.

«Радио Могилев»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая