Пакупкі з мінімальнай нацэнкай: як працуе школьны базар у Магілёве (відэа)
18.08.2023 - 10:36
40 суб'ектаў гандлю працуюць у Магілёве на школьным базары. Па традыцыі ён разгарнуўся па Пушкінскім праспекце каля парку атракцыёнаў. Асаблівасць сёлетняй падрыхтоўкі школьніка да новага навучальнага года - гандаль рэкамендавана весці з мінімальнай нацэначнай надбаўкай.