Мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава», байцы якога гераічна абаранялі Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1 ліпеня ўрачыста адкрыецца пасля рэканструкцыі.
- Зрабілі ўсё, каб увекавечыць памяць нашых калег, якія загінулі ў далёкім 1941 годзе, абараняючы Магілёў, - адзначыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. - Асобныя словы падзякі за актыўны ўдзел у рэканструкцыі хачу сказаць афіцэрам Магілёўскага інстытута МУС і курсантам - спадчыннікам уладзіміраўцаў, якія аддалі пры выкананні абавязку самае дарагое, што ёсць у чалавека, гэта сваё жыццё. Работы выйшлі на фінішную прамую, у суботу - адкрыццё абноўленага мемарыяла. У праграме мітынг-рэквіем, выстава рэтра і сучаснай тэхнікі, маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя з дэманстрацыяй паветранага бою, канцэрт з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады, палявая кухня, шмат розных сюрпрызаў. Запрашаю ўсіх жыхароў горада, вобласці, краіны прыняць удзел у гэтай урачыстасці!
Пачатак - у 12:00. Месца збору - вёска Гаі Магілёўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45