RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Палявыя работы вядуцца ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці пачалася работа па нарыхтоўцы травяных кармоў для забеспячэння патрэб жывёлагадоўлі на зімова-стойлавы перыяд 2023-2024 гадоў.
 
Пад яравую сяўбу ўнесена больш за 5 мільёнаў тон арганічных угнаенняў. Блізкі фініш гэтых прац. Уносяцца ў глебу таксама фосфарныя ўгнаенні. У канчатковай стадыі знаходзіцца вяснаўзворванне.
 
Вясновая сяўба практычна скончана, засталося засеяць невялікі пляц пад кукурузу, завяршыць высадку позняй капусты, падсеў шматгадовай травы.
 
На чвэрці пасеваў яравых збожжавых і зернебабовых культур праведзены іх падкорм.
 
Вядзецца догляд за ўсімі пасевамі яравых культур - абарона ад шкоднікаў і хвароб. Арганізавана хімпраполка пасеваў яравых збожжавых і зернебабовых культур, яравога рапсу, кукурузы, цукровых буракоў, грэчкі, лёну-даўгунцу. Разам з гэтым праходзяць работы па перазалужэнню лугапашавых угоддзяў.

 zilmogilev.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая