У Беларусі з 1 лістапада 2024 года павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2025 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 жніўня 2024 года, павялічыцца на 1,1 працэнта і складзе Br437,8.
Удакладняецца, што гэта чацвёрты пераразлік БПМ у 2024 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 19 працэнтаў.
У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Размова ідзе аб памерах дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплатах да пенсій, дапамозе па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльных пенсіях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі