RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Магілёве

Рашэнне камунальных праблем, налічэнне пенсій, добраўпарадкаванне населеных пунктаў – пра ўсё гэта і многае іншае гаварылі людзі, якія прыйшлі ў чацвер на прыём да памочніка прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага, які праводзіў сёння ў Магілёве асабісты прыём грамадзян.

У магіляўчанкі Таццяны Барабанавай асабісты дом стаў старым, пражываць у ім хутка стане немагчыма. Вось і папрасіла Таццяна Васільеўна даць ёй сацыяльнае жыллё. Але праблема ў тым, што жанчыне такое жыллё па законе даць немагчыма. А вось крэдыт яна можа атрымаць. Таццяне Васільеўне трэба будзе пайсці ў Магілёўскі гарвыканкам, дзе ёй прапануюць розныя варыянты рашэння праблемы. Ёй будзе з чаго выбіраць, запэўнілі падчас прыёму.

Пётр Зубараў прасіў заасфальтаваць адну з вуліц у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна. Ніхто не спрачаецца: вуліцу у парадак прыводзіць трэба. Але асфальт – досыць дарагі матэрыял. Таму пакуль вырашылі абысціся падсыпкай пясчана-гравійнай сумесі. На некалькі гадоў такога пакрыцця павінна хапіць.

У кватэру Ніны Амяльковай падчас дажджу зацякае вада. Ніна Васільеўна мяркуе, як вільгаць можа трапляць у яе жыллё, нават фатаграфіі прынесла. Наколькі справядлівыя здагадкі жанчыны, трэба будзе разабрацца спецыялістам. І ў выніку вырашыць праблему.

Ала Цімафеева скардзілася на тое, што ў яе кватэры пастаянны шум. Маўляў, пад кватэрай, размешчанай на першым паверсе, знаходзіцца цеплапункт, там нядаўна памянялі бойлер, але працы правялі няякасна. Свае словы Ала Дзмітрыеўна праілюстравала фотаздымкамі. На здымках відаць: яна не перабольшвае. У цеплапункце ў найбліжэйшы час будзе наведзены парадак. Плюс да гэтага, трэба будзе зрабіць усё магчымае, каб праца абсталявання не замінала жыхарам дома.

Усяго на прыём да Міхаіла Русага прыйшло 18 чалавек. Кожны атрымаў адказы на свае пытанні.

Павел Мінчанка, sb.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая