Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне памятныя спецштэмпелі, якія будуць выкарыстоўвацца 9 красавіка для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў РУП «Белпошта».
Колер масцікі – чырвоны. Дызайн спецштэмпеляў распрацавала Яўгенія Бядонік.
Да гэтай падзеі «Белпошта»падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 г уключна ў межах Беларусі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дызайн канверта таксама Яўгеніі Бядонік, наклад – 30 тыс.
Памятнае гашэнне ў Магілёве адбудзецца ў аддзяленні паштовай сувязі №30 (вул. Першамайская, д. 28).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»