Памятны знак спаленым вёскам адкрылі ў Быхаўскім раёне (відэа)
21.07.2021 - 12:04
У вёсцы Красніца адкрылі памятны знак «Спаленым вёскам Быхаўскага раёна». У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна былі спалены і разбураны 132 населеныя пункты, знішчана больш за 8 тысяч чалавек, і амаль 4,5 тысячы мірных жыхароў.