Парад калясак пройдзе ў Бабруйску 21 верасня
17.09.2019 - 09:06
У Бабруйску 21 верасня пройдзе сямейны парад-конкурс на арыгінальна аформленую дзіцячую каляску або веласіпед, паведамілі ў гарвыканкаме. Мерапрыемства прымяркуюць да свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Шэсце пачнецца ў 12.30 ад Палаца мастацтваў і завершыцца ў Маладзёжным парку, дзе адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў спаборніцтва і святочная праграма для сем’яў.
Парад дзіцячых калясак становіцца традыцыйным для Бабруйска. Арганізатарам сямейнага конкурсу выступае «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Пакровы”» пры падтрымцы Бабруйскага гарвыканкама.
Переводчик