RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Парушэнні пры правядзенні закупак наносяць шкоду бюджэту – КДК Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва выявіў шматлікія парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, што прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.

Так, сістэматычнае неабгрунтаванае павелічэнне пастаўшчыкамі дагаварныхцэн на прадукты харчавання для названага дзяржаўнага органа толькі за 2 гады пацягнула дадатковыя выдаткі бюджэтных сродкаў у суме больш за Br170 тыс.

Выяўленыя Камітэтам парушэнні з’явіліся падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы і прыняцця кадравых рашэнняў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая