RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Паступленні падаходнага падатку з фізічных асоб за 2022 год склалі Br655,5 млн

У студзені-снежні 2022 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br655,5 млн падаходнага падатку з фізічных асоб, што складае 36,2 працэнта ад агульных паступленняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
 
У параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года сума паступленняў павялічылася на Br78,6 млн. або на 13,6 працэнта ў фактычным вылічэнні.
 
Па арганізацыях дзяржаўнага сектара эканомікі рост паступленняў склаў Br45,7 млн. або 11,2 працэнта, па арганізацыях недзяржаўнага сектара паступлення ўзраслі на Br29 млн. або на 18,2 працэнта.
 
У структуры паступленняў найбольшую ўдзельную вагу займаюць паступленні арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі - 69,4 працэнта або Br455,2 млн. Напрыклад, дзяржаўныя ўстановы заплацілі Br187,2 млн. (рост Br14,6 млн. або 8,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), акцыянерныя таварыствы - Br158,6 млн (рост Br19,2 млн або 13,8 працэнта).

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая