RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры 22 кастрычніка

Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры 22 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.

Гумарыстычны батл пройдзе ў малой зале Палаца культуры вобласці. На сцэне сустрэнуцца 6 каманд: «Нігарад» з Баркалабава, «Разрыўная» з Віцебска, «Мая першая зборная» з Брэста, «Вашы фантазіі» з Магілёва, «Гравіці Фолз» (Магілёў) і «Суседняя зборная» (Віцебск).

Спаборнічаць каманды будуць у трох конкурсах: візітоўка, размінка і знаёмы сюжэт.

«Апошні конкурс – гэта дамашняе заданне. Арыгінальна і з гумарам каманды павінны будуць на сцэне на працягу пяці хвілін прадставіць знаёмы сюжэт з, напрыклад, кнігі, фільма ці мультфільма, але ў сваёй інтэрпрэтацыі», – патлумачыў Віталь Кудасаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая