Мастацкі калектыў Паўночнага тэатра оперы Куньцюй прадставіць у горадзе на Дняпры п’есу «Півоневая альтанка». Гастрольны паказ, арганізаваны Кітайскім культурным цэнтрам Мінска, адбудзецца 13 чэрвеня ў 18.30 на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Опера будзе ісці на кітайскай мове з рускімі субтытрамі.
«Півоневая альтанка», раней вядомая як «Паданне аб вяртанні душы», з’яўляецца самай славутай п’есай драматурга Тан Сяньцзу (1550–1616 гг.). Яна была створана ў 1598 годзе і апісвае гісторыю дачкі чыноўніка Ду Лінян, якая ў сне палюбіла простага студэнта Лю Мэнмэя, што супярэчыла кансерватыўным поглядам грамадства таго часу. Гераіня загінула ад перажыванняў, ператварыўшыся ў дух. У гэтым вобразе яна адшукала каханага ў рэальнасці. Чалавек і дух палюбілі адзін аднаго, і дзяўчына ўваскрэсла.
«Півоневая альтанка» заснавана на легендах дынастыі Тан. Гэта кранальная і рамантычная гісторыя, не абмежаваная мелодыкай і рытмам. Для твора характэрны арганічныя, жывыя персанажы, дэталёвае апавяданне.
Опера Куньцюй – адзін з найстаражытнейшых кітайскіх тэатральных жанраў, які лічыцца «маці ўсіх опер». У 2001 годзе яна занесена ЮНЕСКА ў спіс шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Паўночны тэатр оперы Куньцюй афіцыйна створаны 2 чэрвеня 1957 года і з’яўляецца адзінай прафесійнай трупай оперы Куньцюй на поўначы Кітая.
Дарэчы, магілёўскаму гледачу ўжо знаёма мастацтва традыцыйнай кітайскай оперы. У чэрвені 2018 года горад на Дняпры з гастролямі наведвала Шэньчжэнская тэатральная трупа кітайскіх опер. На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра калектыў прадстаўляў унікальныя ўзоры нацыянальнага культурнага здабытку Кітая – оперу трох традыцыйных жанраў (куньцюй, пінцзюй і пекінскую оперу). Выступленне прайшло пры аншлагу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»