У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую шаснаццатую сесію 10 снежня. Пасяджэнне пачнецца ў 10.00 у каб. 245 аблвыканкама.
Будуць разглядацца пытанні:
– Аб намесніку старшыні абласнога Савета дэпутатаў.
– Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
– Аб змене складаў некаторых органаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
На сесію запрашаюцца:
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
члены аблвыканкама;
кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама;
прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне