RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пазачарговая сорак дзевятая сесія абласнога Савета дэпутатаў прайшла ў Магілёве

Пазачарговую сорак дзевятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правяла 16 жніўня старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у ёй узялі першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. А таксама дэпутаты абласнога Савета, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Згодна з парадкам дня, былі разгледжаны восем пытанняў, якія патрабавалі ўдакладненняў і змяненняў некаторых рашэнняў абласнога Савета дэпутатаў у частцы бюджэту, інвестыцыйных праграм, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўных праграм «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», «Аграрны бізнес», па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых.

Юлія Таранава, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая