RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пажар здарыўся ў Чавускім раёне з-за перапаленай печы

Тры пажары ў Чавускім, Слаўгарадскім і Крычаўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. У ходзе аператыўнай працы работнікамі МНС выратаваны жылы дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Каля 6 гадзін раніцы 20 снежня 67-гадовы жыхар аграгарадка Каменка Чавускага раёна, які пражывае ў двухкватэрным жылым доме па вул. Магістральнай, запаліўшы ў печы, бесперапынна паліў яе працяглы час, а потым пайшоў з дому. Але ўжо каля гадзіны дня давялося вярнуцца, бо ў кватэры адбыўся пажар, які пашкодзіў пасцельныя прыналежнасці, закапціў сцены і столь. Суседняя кватэра не пацярпела. Паводле папярэдняй версіі, пажар мог пачацца з-за перапаленай печы, ушчыльную да якой стаяў ложак, з яго і пачалося гарэнне.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая