RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пераможцаў абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства ўзнагародзілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэгіянальнага этапу агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Так, у намінацыі «Лепшы супрацоўнік канвойных падраздзяленняў і спецыяльных устаноў» дыплом I ступені і вымпел уручылі камандзіру ўзвода роты канвойнай службы міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама маёру міліцыі Сяргею Дзенісенку. Другім стаў міліцыянер РКСМ УУС Магілёўскага аблвыканкама старшы сяржант міліцыі Максім Валузенка, трэцім – інспектар-дзяжурны спецыялізаванага ізалятара УУС Бабруйскага гарвыканкама лейтэнант міліцыі Андрэй Цыганкоў.

Лепшым супрацоўнікам крымінальна-выканаўчых інспекцый прызнаны старшы інспектар КВІ Слаўгарадскага РАУС маёр міліцыі Сяргей Марушэнка. Другое месца заняў начальнік КВІ Магілёўскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Цыбульскі. Трэцяя пазіцыя дасталася старшаму інспектару КВІ Клічаўскага РАУС маёру міліцыі Алегу Скрыпко.

Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу прадставяць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім фінале.

Падчас мерапрыемства таксама быў адзначаны ўзнагародамі шэраг супрацоўнікаў. У прыватнасці, падзякі УУС былі ўручаны начальнікам ізалятараў для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, Дрыбінскага і Касцюковіцкага РАУС маёрам міліцыі Аляксандру Дзяржальцаву і Аляксандру Саўчанку, намесніку камандзіра роты канвойнай службы міліцыі УУС капітан міліцыі Арцёму Волкаву, інспектару прафілактыкі

спецыялізаванага ізалятара УУС старшаму лейтэнанту міліцыі Сяргею Міранкову.

Падзяка намесніка міністра ўнутраных спраў – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанкі аб'яўлена начальніку спецыялізаванага ізалятара УУС падпалкоўніку міліцыі Аляксандру Зайцаву.

Акрамя таго, нагрудныя знакі ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь «За самаадданую службу» II ступені ўручылі інспектару-дзяжурнаму спецыялізаванага ізалятара УУС маёру міліцыі Сяргею Майсеевічу, начальніку ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, Круглянскага РАУС Аляксею Максімовічу, старшаму інспектару аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС капітану міліцыі Івану Лазоўскаму, міліцыянеру-канваіру ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці заключаных пад варту, Касцюковіцкага РАУС прапаршчыку міліцыі Уладзіміру Якавенку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая