Пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай творчасці «Звонкая капель» абвесцяць падчас гала-канцэрта ў Магілёве 1 чэрвеня.
Сёлета прафесіяналам трэба было вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях і дзвюх узроставых групах: 6–11 гадоў і 12–16 гадоў. Конкурсныя праслухоўванні праходзілі ва УК «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу». У іх прынялі ўдзел калектывы і індывідуальныя выканаўцы, аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах клубных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Члены журы ацэньвалі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічную культуру і індывідуальнасць, складанасць абранага рэпертуару і мастацкі ўзровень твораў, а таксама арыгінальнасць творчай пастаноўкі нумароў і выканання работ.
У Дзень абароны дзяцей у скверы 40-годдзя Перамогі (з 14.00 да 16.30) пад шум фантанаў, усмешкі і гучныя апладысменты пройдзе гала-канцэрт агляду-конкурсу, падчас якога і будуць названыя імёны пераможцаў, а таксама ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт, упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама і Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24