RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Персанальная выстава Канстанціна Качана адкрыецца ў Магілёве

Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

На выставе, якая з поспехам падарожнічае па Беларусі, будзе прадстаўлена 62 работы мастака. У пейзажах і нацюрмортах таленавіты жывапісец раскрывае паэтычную прыгажосць сціплай беларускай прыроды, прыгажосць малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека.

Канстанцін Качан – удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў, уладальнік карціннай галерэі ў Навагрудку. Яго работы знаходзяцца ў зборах музеяў Беларусі, Расіі, а таксама ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

Выстава будзе працаваць да 5 верасня з 11.00 да 19.00. Выхадныя – панядзелак, аўторак.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая