RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Персанальная выстава Уладзіміра Напрэенкі адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава

Персанальная выстава Уладзіміра Напрэенкі, прысвечаная 75-годдзю мастака, адкрыецца 19 красавіка ў 15.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

У экспазіцыю пад назвай «Мелодыі акварэлі» увойдуць 60 работ, напісаных таленавітым выхадцам з Магілёва ў розныя перыяды сваёй творчасці. На выставе у наведвальнікаў будзе магчымасць не толькі прасачыць творчую эвалюцыю мастака, тое, як мяняўся яго стыль, погляды, але і пазнаёміцца з дзіўнымі краявідамі. Тут можна будзе палюбавацца відамі абласнога цэнтра і Прыдняпроўскага краю, палотнамі, створанымі падчас падарожжаў па Сінявокай.

«У кожнай працы адчуваецца асаблівы настрой, – адзначылі суразмоўцы. – Тут прысутнічаюць ноткі суму, смутку, яркасць і сакавітасць каляровай гамы. У карцінах Уладзіміра Напрэенкі шмат сонца, з якім і асацыіруецца сам мастак дзякуючы сваёй шчырасці, цяплу і бязмернай любові да людзей».

Выстава ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава будзе працаваць да 12 мая.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая