Першае месца на ЧС па стральбе з лука сярод вайскоўцаў занялі беларускі. У складзе каманды - магіляўчанка Карына Дзямінская
01.03.2024 - 16:27
Беларускія вайсковыя спартоўкі заваявалі першае каманднае месца на чэмпіянаце свету па стральбе з лука сярод вайскоўцаў Міжнароднага савета ваеннага спорту. Пра гэта паведамляе прэс - служба Міністэрства абароны.

Магіляўчанка Карына Дзёмінская і брэсчанкі Аляксандра Стралец і Наталля Траццяк атрымалі перамогу над камандай Расійскай Федэрацыі і выйгралі залатыя медалі ў камандным першынстве.
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны, спартсменкі ўжо вярнуліся ў Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце Мінск іх сустрэлі вайскоўцы з кветкамі і пад гукі аркестра ганаровай варты.



Дарэчы, чэмпіянат свету па стральбе з лука сёлета праходзіў у Бангладэш, у ім прынялі ўдзел каманды з 12 краін свету.
Рэд., фота прэс-служба Міністэрства абароны
Переводчик