Першы дзень спаборніцтваў па каратэ праходзіць у «Алімпійцы»
Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве стартавала спаборніцкая праграма па каратэ II Гульняў краін СНД.

У першы дзень за ўзнагароды ў індывідуальных дысцыплінах паспрачаюцца 78 спартсменаў.


Адкрылі спаборніцтвы папярэднія паядынкі ў дысцыплінах:
індывідуальнае ката, жанчыны - 12 удзельніц;
індывідуальнае кумітэ, мужчыны, вагавая катэгорыя да 60 кг - 18 удзельнікаў;
індывідуальнае кумітэ, жанчыны, вагавая катэгорыя да 50 кг - 8 удзельніц;
індывідуальнае кумітэ, мужчыны, вагавая катэгорыя да 67 кг - 14 удзельнікаў;
індывідуальнае кумітэ, жанчыны, вагавая катэгорыя да 55 кг - 11 удзельніц;
індывідуальнае кумітэ, мужчыны, вагавая катэгорыя да 75 кг - 15 удзельнікаў.





Заўтра спаборніцтвы пройдуць у іншых вагавых катэгорыях. А вечарам адбудзецца цырымонія ўшаноўвання пераможцаў, пасля якой удзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Гульняў краін СНД чакае ўрачыстае закрыццё спаборніцтваў.

Рэд., фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик