RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першы этап адкрытага Кубка Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні пройдзе ў Бабруйску

У Бабруйску пройдзе адкрыты Кубак Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні. Горад прыме першы этап спаборніцтваў, расказаў намеснік дырэктара хакейнага клуба «Бабруйск» Юрый Барадзін.

На пляцоўку спартыўнага комплексу «Бабруйск-Арэна» 1–2 жніўня выйдуць удзельнікі спаборніцтваў па спартыўных танцах на лёдзе. Спартсмены прадстаўлены ў дзвюх узроставых катэгорыях: кандыдаты ў майстры спорту (юніёры) і майстры спорту (сеньёры). У турніры заяўлены спартсмены з шасці краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Эстоніі і Кіпра.

Спаборніцтвы па адзіночным (жаночым і мужчынскім) і парным катанні пройдуць 7–8 жніўня. У іх выступіць каля 50 спартсменаў – ад другога спартыўнага разраду (самаму малодшаму ўдзельніку 10 гадоў) да майстроў спорту. У гэтай частцы турніру будуць прадстаўлены толькі спартсмены з Беларусі. Уваход на мерапрыемства вольны.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая