Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па 14 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання 2026 года пройдзе ў Беларусі з кастрычніка па снежань. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе з кастрычніка па снежань 2025 года, другі - са студзеня па люты 2026-га, трэці - з сакавіка па красавік 2026 года.
Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне, размешчаны на сайце РІКВ, ён будзе дапаўняцца па меры заключэння дагавораў. На гэты час сярод сталічных пунктаў правядзення РТ - Ліцэй імя Ф.Э.Дзяржынскага БДУ, БНТУ, БДУІР, БДПУ імя М.Танка і іншыя. Кожны пункт вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў іспытаў па вучэбных прадметах. Актуальная інфармацыя па ўсіх даступных сеансах РТ размяшчаецца ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэсціравання на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
«Рэпетыцыйнае тэсціраванне дае ўдзельнікам магчымасць азнаёміцца з тэмамі, тыпамі і формамі тэставых заданняў, - адзначыў Дзмітрый Міронаў. - Яно дапамагае ацаніць бягучы ўзровень ведаў па выбраных прадметах, вызначыць шляхі для больш эфектыўнай падрыхтоўкі да экзаменаў і ўстаранення недахопаў у ведах. Акрамя таго, тэсціраванне садзейнічае набыццю тэхнічных навыкаў, адпрацоўцы працэсу запаўнення бланкаў адказаў і псіхалагічнай падрыхтоўцы да маючых адбыцца выпускных і ўступных іспытаў».
Паводле яго слоў, рэзультаты РТ у тэставых балах павінны дапамагчы ўдзельніку прасачыць дынаміку ўстаранення сваіх прабелаў у ведах і павышэння ўзроўню падрыхтоўкі па прадмеце, але не абавязаны супадаць з яго рэзультатамі на выпускных і ўступных іспытах.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праводзіцца па матэрыялах, прадастаўленых РІКВ. Апрацоўка бланкаў адказаў і разлік рэзультатаў будзе праводзіцца па тэхналогіі ЦЭ і ЦТ. Для зручнасці абітурыентаў уведзена адзіная сістэма рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання: удзельнік павінен стварыць асабісты кабінет на сайце РІКВ, зрабіць там заяўку на ўдзел у сеансе (сеансах) рэпетыцыйнага тэсціравання, выбраўшы пункт правядзення, дату, час, вучэбны прадмет і мову прадстаўлення тэсту. Пасля трэба аплаціць удзел у РТ, выкарыстоўваючы нумар асабовага рахунку, прысвоены ўдзельніку ў момант стварэння асабістага кабінета. Кошт удзелу складае Br12,3 за адзін вучэбны прадмет. Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля правядзення аплаты.
Далей удзельнік РТ павінен з'явіцца ў дзень тэсціравання ў пункт правядзення, пры сабе трэба мець дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), або пасведчанне аб нараджэнні, раздрукаваны пропуск, гелевую ручку з чарнілам чорнага колеру, калькулятар пры праходжанні тэсціравання па фізіцы і хіміі.
Вынікі РТ з'явяцца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ. «Пасля завяршэння кожнага з этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання - у 20-х чыслах снежня першага этапу, у 20-х чыслах лютага другога этапу і ў 20-х чыслах красавіка трэцяга этапу - абітурыенты на сайце РІКВ таксама ў асабістым кабінеце змогуць атрымаць рашэнне заданняў тэста для правядзення работы над памылкамі», - праінфармаваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.10.2025 - 10:40
06.10.2025 - 15:18
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць 8 кастрычніка члены Савета Рэспублікі
04.10.2025 - 16:15
02.10.2025 - 09:13