RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў кастрычніку

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2021/2022 навучальнага года стартуе ў кастрычніку, паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.

РТ можна прайсці непасрэдна ў пункце тэсціравання або анлайн. Каб прайсці тэсціраванне, трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.

«Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы: першы адбудзецца ў кастрычніку–снежні, другі – у студзені–лютым 2022 года, трэці – у сакавіку–красавіку 2022-га. Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці выпрабаванне, будзе размешчаны на сайце РІКВ. Пры гэтым кожны пункт правядзення тэсціравання вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў РТ па вучэбных прадметах», – растлумачыў Юрый Міксюк.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне – добры інструмент для самакантролю і падрыхтоўкі да ЦТ, які досыць запатрабаваны ў абітурыентаў. «Рэпетыцыйнае тэсціраванне дазваляе абітурыентам, па-першае, вызначыць прабелы ў ведах. Па-другое, пазнаёміцца з тэхналогіяй цэнтралізаванага тэсціроавання і неяк псіхалагічна падрыхтавацца», – адзначыў дырэктар РІКВ.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая