Першы ў Магілёве электрычны дом здадуць у маі
15.04.2020 - 12:16
Першы ў Магілёве электрычны дом здадуць у маі. Эксперыментальны трохпавярховік на 24 кватэры будуюць на вуліцы Вароўскага, як паведамілі ў аддзеле будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама.
Зараз работнікі ААТ «Будтрэст № 12»уцяпляюць фасад і завяршаюць цагляны мур трэцяга паверха. Затым зоймуцца добраўпарадкаваннем. Дом будзе арэндным.
Галоўная «фішка» новабудоўлі ў тым, што для ацяплення, падагрэву вады і прыгатавання ежы жыхары будуць выкарыстоўваць электраэнергію. У перспектыве з’явяцца і іншыя, праўда, гэта будуць ужо высоткі.
Переводчик