Тэма першага ўрока ў школах у новым навучальным годзе будзе гучаць «Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння», паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
«1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Тэма першага ўрока «Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння». Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў», - сказала Ірына Каржова.
Плануецца, што з 1 верасня свае дзверы адкрыюць 2865 дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. За парты сядуць звыш 1 млн навучэнцаў, з іх 110 тыс. першакласнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні