Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў, прайшло сёння ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь. Сёлета ён папоўніўся 38 навабранцамі, якія паступілі ў 7 клас навучальнай установы і зрабілі першы крок на шляху да афіцэрскіх пагонаў.
Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Назаранка адрасаваў віншаванні і цёплыя пажаданні ліцэістам і педагогам навучальнай установы. Пасля - уручыў заслужаныя Падзякі і ўзнагароды.
Павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з Днём ведаў і начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня, перадаўшы навучальнай установе ад імя афіцэрскага сходу сертыфікат на каштоўны падарунак для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ліцэя.
Атмасферу свята стваралі яркія нумары ліцэістаў, паказальныя выступленні міліцыянераў-кінолагаў Магілёўскага абласнога Дэпартамента аховы і атрада міліцыі асаблівага прызначэння.
Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым маршам. Пасля гэтага хлопцы накіраваліся ў навучальныя класы на свой першы сёлета ўрок «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 11:06
29.08.2025 - 13:30