На Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві першыя донары здаюць імунную плазму з антыцеламі да COVID-19.
Першыя донары – гэта 2 жанчыны, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. Яны здалі па 600 мл плазмы крыві. Кожная данацыя будзе падзелена на 3 порцыі, па 200 мл. Гэтага хопіць на 3 пераліванні хворым пацыентам.
Плазма забіраецца аўтаматычным метадам, і не трэба ўжываць карантынізацыю на працягу 6 месяцаў, як звычайна. Яна праходзіць патагенрэдукцыю на спецыяльным апараце з ультрафіялетавым апрамяненнем, што дазваляе забіць ўсе бактэрыі і вірусы. Здаваць плазму можна кожныя 2 тыдні.
На жаль, не ўсе донары падыходзяць для данацыі імуннай плазмы: у іх могуць быць хранічныя хваробы або, напрыклад, антыцелы ў нізкай канцэнтрацыі.
Самая рэдкая і самая ўніверсальная плазма – IV групы крыві – яна можа быць пералітая любому.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў