Планавыя вучэнні МНС па рэсурсным забеспячэнні пройдуць 29 лістапада ў Бабруйску, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
На вучэннях ратавальнікі адпрацуюць парадак пераводу сіл і сродкаў гар- і райаддзела з мірнага на ваенны час, правераць выкананне запланаваных мерапрыемстваў па рэсурснаму забеспячэнню органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу, а таксама ацэняць ступень гатоўнасці арганізацый па рэсурсным забеспячэнні.
У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Голубеў, а таксама старшыні гар- і райвыканкамаў, начальнікі службаў грамадзянскай абароны, кіраўнікі гарадскіх і раённых аддзелаў па НС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:34
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30