RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» стартуе ў Бабруйскім раёне (відэа)

У суботу, 17 ліпеня ў бабруйскіх Вербках стартуе міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль». Ён адбудзецца 17-ым разам, 17 мастакоў будуць працаваць 17 дзён.

Пленэр па кераміцы праводзіцца з 2003 года ў маляўнічым месцы на Бярэзіне. «Арт-Жыжаль» збірае раз на два гады мастакоў-керамістаў Беларусі і іншых краін. Летась праз пандэмію пленэр адмянілі, але ў гэтым, акрамя беларусаў, прыедуць творчыя людзі з Украіны, Малдовы, Абхазіі, Іспаніі, Бангладэша і Перу.

Сённяшняя тэма «Арт-Жыжаля» – фальклор і міфалогія ў мастацтве сучаснай керамікі. І гэта будзе цікава, лічаць мастакі, бо ў кожнага народа – свае легенды і паданні.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая