RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Плошчы пад азімыя культуры ў Магілёўскай вобласці павялічылі на 20%: ці не пагражае ім цёплая зіма?

Плошчы пад азімыя культуры ў Магілёўскай вобласці павялічылі на 20%. Такое рашэнне было прынята для павелічэння вытворчасці збожжа, а таксама ў сувязі са змяненнем пагодна-кліматычных умоў.

Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, для забеспячэння жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі павялічылі плошчы фуражнага ячменю, а таксама кукурузы на збожжа. Умовы надвор’я лічацца здавальняльнымі, з прычыны высокіх тэмператур расліны на палях так і не сышлі ў стан глыбокага сну. Аграрыі чакаюць снегу і ў большай ступені хвалююцца за азімы рапс, які баіцца нізкіх тэмператур без снежнага покрыва.

Цяпер актыўна вядзецца назапашванне мінеральных і арганічных угнаенняў, якія будуць выкарыстоўваць пад яравую сяўбу. Сёлета мінеральных угнаенняў ужо назапашана ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд 2019-га, азотных – у 4 разы.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая