Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Шаноўныя суайчыннiкi, паважаныя госцi!
Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам.
Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках.
Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі.
Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы.
Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль – увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай.
Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць.
Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям'i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем'ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці.
Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь - наша зямля. I карані нашы - старажытныя. Гэту сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра.
І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава.
Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага - гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным.
Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі.
Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі.
І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Як мы ў Расii цi ў Беларусi.
Народы аб'ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння! А праз невялiкi час ў Вiцебску мы таксама сустрэнемся пад гэтымi лозунгамi.
Дарагія сябры!
Вы ведаеце, што маё сэрца належыць гэтаму куточку Беларусі. Тут маё месца сілы. Гэты край, людзі, якія ў ім жывуць, навучылі мяне любіць сваю краіну і свой народ.
І я заўсёды буду ўдзячны сваёй малой радзіме за праведзеныя тут шчаслівыя гады дзяцінства і майго юнацтва. За тую энергію, якой і сёння падмацоўвае меня гэта зямля. І я гатовы дзяліцца ёю з усімі вамі.
Будзьце заўжды шчаслівыя, дарагія землякі!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2024 - 08:56
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі