Працаваць і зарабляць школьніц вучаць у Чэрыкаўскім раёне (відэа)
01.10.2021 - 12:29
У вучэбна-педагагічным комплексе аграгарадка Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна школьніц вучаць працаваць на сучасных швейных машынах. Майстэрня дае магчымасць не проста навучыцца шыць, але і зарабіць на гэтым.
Пяць працоўных месцаў у сацыяльнай швейнай майстэрні з’явілася дзякуючы праекту «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».
Сацыяльная швейная майстэрня–гэта паспяховы вынік школьнай ініцыятывы. Праект удзельнічаў у конкурсе, атрымаў фінансаванне і нарэшце пачаў працаваць. Ён накіраваны на занятасць і самазанятасць. Навучацца ў майстэрні могуць дарослыя і дзеці.
Переводчик