Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2024 года ў сярэднім на 10 працэнтаў. На выплату пенсій у лютым наступнага года будзе накіравана Br1,8 млрд., з якіх Br166 млн. - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам.

БЕЛТА