Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены з 1 мая ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Фактычны заработак пенсіянераў будзе скарэкціраваны зыходзячы з сярэдняй зарплаты па краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6,5 працэнта.

Фінансаванне расходаў па рэалізацыі ўказа будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі.

БЕЛТА