RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі

Пісаць гісторыю краіны і ствараць будучыню Беларусі – такая магчымасць сёння ёсць у кожнага! Стартавала грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі. І чакана выклікала цікавасць.

На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала ўжо сотні прапаноў і заўваг па праекце асноўнага закона краіны. Электронныя пасланні, запоўненыя формы на сайце або папяровыя лісты – усе сродкі сувязі данясуць звесткі да супрацоўнікаў Цэнтра прававой інфармацыі. Для зручнасці карыстальнікаў усе адрозненні паміж дзеючай і новай Канстытуцыяй вылучаны зялёным колерам. Асноўныя меркаваныя новаўвядзенні: патрабаванні да кандыдата ў Прэзідэнты (не маладзейшыя за 40 і без замежнага грамадзянства), правядзенне выбараў дэпутатаў (у адзіны дзень галасавання), замацаванне статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. Але пры ўсіх сур’ёзных навацыях асновы Канстытуцыі застаюцца непарушнымі.

Больш за тры сотні прапаноў і заўваг ужо апрацоўваюць у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі. Менавіта яго супрацоўнікі адказваюць за зваротную сувязь. Гэта можа быць электроннае пасланне, запоўненая форма на сайце або папяровы ліст. Беларусы часцей выбіралі лічбавы водгук на праект Асноўнага закона, але ёсць людзі, якім нязручна вывучаць дакументы з экрана. У цэнтры гэта таксама ўлічылі.

Пасля грамадскага абмеркавання пройдзе рэферэндум. На ім беларусы разам прымуць канчатковае рашэнне наконт Асноўнага закона краіны.

ОНТ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая