Прадстаўлены лагатып прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2025 года.

«Лагатып уяўляе сабой контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з нанесеным на ім Дзяржаўным гербам і Дзяржаўным сцягам. Справа ад контуру на сцягу размешчаны надпіс «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і дата выбараў. Усё вельмі ёміста, ярка і стыльна», - адзначыў начальнік аддзела апарата ЦВК Беларусі Сяргей Шмарлоўскі, прадстаўляючы лагатып.

БЕЛТА