RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўніцы Магілёўшчыны ўключаны ў сусветную эліту жанчын-марафонцаў

Пяць беларусак, паводле інфармацыі Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics), уключаны ў сусветную эліту жанчын-марафонцаў. Сярод іх прадстаўніцы Магілёўскай вобласці Ніна Савіна і Кацярына Карніенка.

Найвышэйшы плацінавы статус па класіфікацыі World Athletics атрымалі ўсяго 23 бягунні, сярод якіх беларуска Вольга Мазуронак з найлепшым вынікам 2:23:54 (рэкорд Беларусі). У лік 128 спартсменак, якія атрымалі залаты статус (для гэтага неабходна прабегчы марафонскую дыстанцыю не больш чым 2 гадзіны 28 хвілін), увайшла Анастасія Іванова. У «сярэбраную» эліту (з вынікам не больш за 2 гадзіны 32 хвілін) увайшлі Марына Даманцэвіч, Святлана Кудзеліч і Ніна Савіна.

Бронзавага статусу (не больш за 2 гадзіны 38 хвілін) удастоена Кацярына Карніенка.

Ад статусу спартсмена залежыць яго ўдзел у прэстыжных міжнародных марафонах.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая