Міністэрства транспарту і камунікацый 26-27 снежня правядзе ў чатырох абласных цэнтрах краіны сустрэчы па пытанні размеркавання, выдачы і выкарыстання двухбаковых / транзітных дазволаў Польшчы, паведамілі ў ведамстве.
У прыватнасці, у Магілёве з перавозчыкамі рэгіёна пагутарыць начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Сяргей Дубіна. Дыялог адбудзецца ў 10.00 у актавай зале аўтобуснага парка №1 абласнога цэнтра (Гомельская шаша, 3).
Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прымаюцца да 15.00 26 снежня па факсе 8 (0222) 65-31-49, тэлефон для даведак 8 (0222) 65-23-35.
У міністэрстве звярнулі ўвагу, што на сустрэчы магчыма прысутнасць толькі аднаго прадстаўніка ад арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52