На Клімаўшчыне рыхтуюцца да Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Форум адбудзецца 23-26 мая.
Заяўкі на ўдзел у свяце падалі прадстаўнікі дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Сербіі, Балгарыі, Славакіі, Узбекістана, Кыргызстана і Малдовы. Цяпер ідзе адбор прэтэндэнтаў.
Праграма свята будзе даволі разнастайнай. У межах мерапрыемства адбудзецца шэсце прадстаўнікоў краін-удзельніц, арганізуюць працу тэматычных падворкаў, запланаваны выступленні артыстаў.
У конкурснай праграме фестывалю сваё майстэрства прадэманструюць як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Узрост артыстаў – ад 9 да 18 гадоў уключна. Спаборніцтва будзе праводзіцца ў чатырох жанрах: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».
Ідэя фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» зарадзілася ў 1996 годзе напярэдадні правядзення Міжнароднага дня абароны дзяцей. У 1997 годзе фестываль быў рэгіянальным, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 раёнаў Беларусі і Расіі. Пазней атрымаў статус абласнога, а ў 2001 – міжнароднага. За сваю гісторыю «Залатая пчолка» запаліла нямала яркіх зорачак і стала трамплінам у творчую будучыню для многіх юных талентаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»
17.04.2024 - 12:17
Аляксандр Жыгун: наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй
16.04.2024 - 18:00
16.04.2024 - 17:10
У Магілёве замежным гасцям паказалі беларускі абрад «Гуканне вясны»