RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўшчыны ў ліку лідэраў праекта «Моладзь за ўраджай!»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі рэспубліканскага праекта «Моладзь за ўраджай!», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік праекта Уладзіслаў Дубіцкі.

Паводле яго слоў, ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 819 моладзевых экіпажаў і 586 маладых кіроўцаў. «Усяго намалочана моладзевымі экіпажамі 687280 т збожжа, перавезена маладымі кіроўцамі – 472295,52 т», – паведміў Уладзіслаў Дубіцкі.

У намінацыі «Моладзевы экіпаж, які дасягнуў найбольшага намалоту» ў тройцы лідараў трактарыст-машыніст і слесар сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Андрэй і Сяргей Дразды (3152 т).

У намінацыі «Малады кіроўца, які перавёз найбольшую колькасць зернебабовых культур» у тройку лідараў увайшоў кіроўца РУП «Вучгас-БДСГА» Арцемій Касцюкоў. Яго вынік 4167 т.

На палях у кожным рэгіёне падчас уборачнай ушаноўвалі маладых лідараў, уручалі ім дыпломы і вымпелы. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ таксама накіроўвалі бацькам хлопцаў падзячныя лісты.

Рэспубліканскі праект «Моладзь за ўраджай!» стартаваў 12 ліпеня. Гэта своеасаблівыя спаборніцтвы паміж маладымі камбайнерамі і вадзіцелямі, занятымі на ўборцы збожжа і зернебабовых культур. Традыцыйна праект уключае дзве намінацыі – «Моладзевы экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады кіроўца, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа». «Пераможцы праекта будуць запрошаныя на рэспубліканскі форум сельскай моладзі «Сяло – тэрыторыя развіцця», правядзенне якога запланавана ў Гродзенскай вобласці 8‑9 кастрычніка. Урачыстае ўшанаванне маладых аграрыяў адбудзецца на палях гэтага форума», – дапоўніў кіраўнік праекта.

Моладзевы праект рэалізуецца БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых зацікаўленых. Ён спрыяе павышэнню нацыянальнай харчовай бяспекі, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю, замацаванню моладзі на сяле.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая