RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды амаль 40 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.

Усіх, хто атрымаў высокую ўзнагароду, аб’ядноўвае высокі ўзровень майстэрства, уменне працаваць з поўнай самааддачай і, што самае галоўнае, дамагацца пастаўленых мэтаў, што падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Уладальнікамі ўзнагарод сталі прадстаўнікі розных калектываў з розных куткоў нашай краіны. У іх ліку – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці: першы намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў, генеральны дырэктар ААТ «Будаўнічы трэст № 12» Дзмітрый Марозаў, прафесар кафедры плодаагародніцтва Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі Уладзімір Скарына, мастак-графік, прадстаўнік Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Ларыса Журавовіч і інш.

«Гэта заслужаная, годная ўзнагарода, ацэнка шматграннай, дабратворнай працы ўсёй сацыяльна-працоўнай сферы Магілёўскай вобласці, тых, хто працуе ў дамах-інтэрнатах, аказвае сацыяльныя паслугі грамадзянам, якія жывуць у нястачы, працягвае руку дапамогі тым, хто страціў працу, і многіх-многіх іншых», – адзначыла Вольга Хадускіна.

«Мяне радуе тое, што высокай узнагародай ушаноўваецца праца мастака, таму што не сакрэт – многія лічаць творчую працу наогул лёгкімі справай, але па-сапраўднаму мастакі вельмі шмат працуюць. І таму я вельмі ўдзячная», – падкрэсліла Ларыса Журавовіч.

Рэд., фота БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая