RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці паказалі высокія вынікі на конкурсе WorldSkills Belarus

Зборная Магілёўскай вобласці ў складзе 47 удзельнікаў і 35 экспертаў з устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі рэгіёна прыняла ўдзел у заключным этапе IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю паказалі высокія вынікі. На п’едэстал гонару падняўся 21 удзельнік рэгіянальнай каманды, прычым на самую высокую яго прыступку, заваяваўшы залаты медаль, – 8 канкурсантаў:

Пётр Сібараў, ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж»(кампетэнцыя «Электрамантаж», эксперт Аніськоў Андрэй Анатольевіч, майстар вытворчага навучання);

Дзяніс Бабовіч, УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» (кампетэнцыя «Аграномія», эксперт Кісялёў Аляксандр Аркадзьевіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт);

Караліна Гарбачова, УА «Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» (кампетэнцыя «Кандытарскае мастацтва», эксперт Салабуціна Крысціна Сяргееўна, выкладчык);

Кірыл Кажуленка, УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» (кампетэнцыя «Кулінарнае мастацтва», эксперт Ануфрыенка Пётр Уладзіміравіч, выпускнік, шэф-повар);

Рашкевіч Юлія, УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» (кампетэнцыя «Хлебапячэння», эксперт Васілеўская Марына Мікалаеўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, выкладчык);

Мікіта Шэлегаў, УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» (кампетэнцыя «Рэстаранны сэрвіс», эксперт Ерафеенка Дар’я Віктараўна, лабарант);

Таісія Саранчукова, УА «Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» (кампетэнцыя «Візуальны мерчэндайзінг», эксперт Пухоўская Ірына Віктараўна, выкладчык);

Дзмітрый Войтаў, УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» (кампетэнцыя «Графічны дызайн (Inclusive Skills)», эксперт Маркава Вікторыя Віктараўна, выкладчык).

У скарбонцы зборнай 6 сярэбраных, 6 бронзавых медалёў, а таксама дыплом трэцяй ступені ў дэманстрацыйнай кампетэнцыі «Полімеханіка і аўтаматызацыя». Вызначыліся прадстаўнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага, сацыяльна-гуманітарнага каледжа МДУ імя А. А. Куляшова, Бабруйскага дзяржаўнага аўтатранспартнага каледжа, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1.

«Паспяховыя вынікі выступлення каманды Магілёўскай вобласці на конкурсе сведчаць аб высокім узроўні падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў ва ўстановах адукацыі рэгіёна», – канстатавалі суразмоўцы.

IV Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2020 праходзіў з 15 да 18 верасня на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Напярэдадні праводзіліся адборы на ўзроўні навучальных устаноў, рэгіянальныя чэмпіянаты. У нацыянальным этапе сфарміравалі каманды ад кожнай вобласці.

Сёлета ўдзельнікамі WorldSkills Belarus стала 325 чалавек ва ўзросце да 21 года, юніёры –больш за 100 чалавек, а таксама 85 экспертаў. Канкурсанты прадэманстравалі сваё майстэрства ў галіне будаўнічых, вытворчых, інжынерных, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, транспарту і лагістыкі, сацыяльных і персанальных паслуг, творчых прафесій і моды.

Фота - mogileviro.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая