RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, развіццё сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, прамысловасці, журналістыкі і нацыянальнага тэлебачання, значныя дасягненні ў сферах адукацыі, культуры, мастацтва і спорту прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ № 163 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Так, медалём «За дасягненне ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» узнагароджаны кіроўцы пажарна-аварыйнай часткі № 1 Клімавіцкага РАНС Андрэй Рымараў і Юрый Чарноў.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўдастоены начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў і дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандр Шайтараў.

Медалём Францыска Скарыны адзначана галоўны рэдактар КІУП «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”» Святлана Шутава.

Акрамя таго, падзякі Прэзідэнта ўдастоены старшыня Асіповіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Юрый Корбан за шматгадовую плённую дзейнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у працы па сацыяльнай абароне воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая