RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі пераможцамі Гомельскага паўмарафона

Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.

Вынікі падводзіліся ў абсалютным першынстве і ва ўзроставых катэгорыях 18–39, 40–49, 50–59, 60–69 і 70+ гадоў. Сярод прызёраў спаборніцтваў – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У катэгорыі 50‑59 гадоў на паўмарафонскай дыстанцыі другое месца заняў бабруйчанін Аляксандр Вішнякоў. А на дыстанцыі 7 км пераможцамі забегаў сталі Генадзь Піскіжоў з Мсціслава (мужчыны, 50–59 гадоў) і магіляўчанка Ірына Лугавая (жанчыны, 60–69 гадоў).

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая