RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 2 ўзнагароды на трэцім этапе Кубка Беларускай федэрацыі біятлону

На базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (Віцебская вобласць) прайшоў трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, які сабраў каля 170 юных біятланістаў з усіх рэгіёнаў краіны. У праграму спаборніцтваў уваходзілі гонкі з масавым стартам і змешаныя эстафеты. Юнакі спаборнічалі ў 4 узроставых групах.

На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці 2 узнагароды. Лепшы вынік у мас-старце сярод біятланістаў 2004-2005 гадоў нараджэння паказаў Максім Чучвага, і ў такой жа дысцыпліне сярод спартсменаў 2008-2009 г.н. другім быў Арцём Вараб'ёў.

У агульным заліку па выніках трох этапаў турніру каманда Магілёўскай вобласці займае трэцяе месца, лідзіруюць біятланісты Віцебшчыны, на другім месцы зборная Мінскай вобласці.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая