Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 6 залатых узнагарод на Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы
23.02.2022 - 13:01
У Гомелі завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 107 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці па суме дваябор’я заваявалі 6 залатых, 3 сярэбраныя, 9 бронзавых узнагарод. Пераможцамі ў мужчынскім турніры сталі Андрэй Фралоў (73 кг), Сяргей Шаранкоў (102 кг), Эдуард Зязюлін (+109 кг). У спаборніцтвах сярод жанчын першыя месцы занялі Аліна Шчапанава (59 кг), Сюзанна Валадзько (64 кг), Дар’я Навумава (76 кг).
Переводчик